27 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны пракаментаваў версіі ягонага атручвання

12
Навальны пракаментаваў версіі ягонага атручвання
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: INSTAGRAM.COM/NAVALNY

Палітык выказаў здагадку, што ў Крамлі адкрылі цэлы новы дэпартамент.

Аляксей Навальны адрэагаваў на здагадкі аб тым, што да ягонага атручвання нібыта мае дачыненне яго найбліжэйшае асяроддзе. «Крыху заблытаўся. Атручэння не было. Гэта прыступ дыябету. У Расеі ніколі не распрацоўвалі «Навічок» (сёння МЗС). Атручванне было, але гэта зрабілі немцы. Атручванне было, але я атруціў сам сябе. Мне здаецца, у Крамлі дэпартамент цэлы адкрылі для прыдумляння новых версій», - напісаў палітык у Twitter у чацвер, 24 верасня, паведамляе dw.com.

Такім чынам ён пракаментаваў словы аднаго са стваральнікаў атрутных рэчываў класа «Навічок» Уладзіміра Углева ў інтэрв'ю газеце «Взгляд», якое распаўсюдзіла расейскае дзяржаўнае інфармагенцтва РІА «Новости». «Я мяркую, што хтосьці нанёс (атруту. - Рэд.) на штосьці і даў непасрэдна Аляксею Навальнаму ў руку. Ён ад нейкага чужога мужыка прадмет бы не ўзяў, а ён узяў», - цытуе агенцтва словы Углева.

Атручэнне Навальнага

Аляксею Навальнаму стала дрэнна 20 жніўня на борце самалёта, які ляцеў з Томска ў Маскву. Пасля экстранай пасадкі ў Омску, апазіцыянера шпіталізавалі. 22 жніўня яго даставілі для лячэння ў Берлін. 19 дзён палітык знаходзіўся ў штучнай коме.

Экспэрты сьпецлабараторый узброеных сіл Нямеччыны на просьбу берлінскай клінікі «Шарытэ» правялі таксікалагічны аналіз пробаў, узятых у Навальнага, і выявілі ў іх сляды нервова-паралітычнага рэчыва групы «Навічок». Пазней да аналагічных высноў незалежна адзін ад аднаго прыйшлі лабараторыі ў Швэцыі і Францыі. Масква адмаўляе ўсе абвінавачванні ў дачыненні да замаху на Навальнага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках