24 кастрычнiка 2020, Субота, 17:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Румо - пра сітуацыю ў Беларусі: Веру ў сусветную моц дабра

2
Аляксандр Румо - пра сітуацыю ў Беларусі: Веру ў сусветную моц дабра
АЛЯКСАНДР РУМО
ФОТА: АЛЯКСАНДР ЧОРНЫ

Былы настаўнік юнацкай каманды Беларусі расказаў пра наступствы для тых, хто супраць народа.

Былы галоўны трэнер юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Румо ў інтэрв'ю tribuna.com падзяліўся меркаваннем пра падзеі ў нашай краіне.

- Якое ўражанне на Вас зрабілі нядаўнія падзеі ў Беларусі?

- Гнятлівае. Нават каментаваць тут няма чаго. Прайшло больш як месяц, а ніхто не пакараны, і ніхто не прызнае памылак. На народ як плявалі, так і плююць. Ніякіх зрухаў. Да простага чалавека ставяцца, як да гнома. І нават не хочуць да яго паварочвацца.

- Ці верыце ў тое, што міліцыянты ўсё ж атрымаюць пакаранне за перавышэнне паўнамоцтваў?

- Веру. Нават калі не тут, то... Ёсць жа прымаўка: «Бог не цяля, бачыць круцяля». Я веру сусветную моц дабра. Невядома, што адбудзецца потым. Пакаранне можа быць зусім не такім, пра якое ўсе думаюць. Але яно будзе.

- З Міністэрства спорту тэлефанавалі не толькі Вам, але і іншым спартоўцам. Як ставіцеся да такіх тэлефанаванняў і ціску?

- Думаю, гэта выяўленне страху. Калі Вы мяркуеце, што цяпер спартовец не павінен мець свайго меркавання, не мае права выказвацца і гэтак далей, то звальняйце яго. Чаго пагражаць? Але я наогул не аналізую дзеянні ні міністэрства спорту, ні каго б там ні было. Ну, бойцеся далей, - сказаў Румо.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».