5 снежня 2020, Субота, 14:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праходзіць пратэставы «Забег вольных»

1
У Менску праходзіць пратэставы «Забег вольных»

Спартоўцы праводзяць акцыю ў парку «Дружбы народаў».

Сёння ў парку «Дружбы народаў» праходзіць «Забег вольных».

На дыстанцыю ў парку «Дружбы народаў» выйшлі і дасведчаныя бегуны, мяркуючы з цішотак удзельнікаў паўмарафонаў розных гадоў і менскіх бегавых клубаў, і тыя, для каго бег у навінку. Ёсць і дзеці, і нават сабака, паведамляе tut.by.

Пасля імправізаванага вітальнага слова – пра тое, што кожны робіць той унёсак, які можа: мастак малюе, а бягун, вось, бегае – пакінулі добраахвотны ўнёсак за ўдзел (сродкі пойдуць у фонды, якія дапамагаюць пратэстоўцам) – пабеглі на першае кола.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».