2 траўня 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічныя санкцыі прымусяць Лукашэнку капітуляваць

54
Эканамічныя санкцыі прымусяць Лукашэнку капітуляваць
Наталья Радина

Беларусь можа стаць свабоднай за лічаныя тыдні.

Амаль два месяцы ў Беларусі безупынна ідуць акцыі пратэсту. Гераізм, самаадданасць, мужнасць беларусаў захапляе і натхняе ўвесь свет. Аднак акрамя сімвалічных заяваў і словаў нам сёння неабходная сур'ёзная міжнародная падтрымка і салідарнасць.

На жаль, рэакцыя Захаду на рэвалюцыйныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, катастрафічна позніцца. Вядома, цешыць той факт, што краіны Еўразвязу і ЗША не прызнаюць Лукашэнку легітымным кіраўніком. Але патаемная «інаўгурацыя» стала яшчэ адным пацвярджэннем бессэнсоўнасці любых перамоваў з самазванцам. Для захавання ўлады Лукашэнка гатовы ісці на любое злачынства.

Каб раз і назаўсёды спыніць вар'яцкага тырана, які чапляецца за ўладу, патрэбныя мэтанакіраваныя і жорсткія захады.

Увядзенне кропкавых ці індывідуальных санкцый у дачыненні да чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і парушэнне правоў чалавека, а таксама сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў забойствах і катаваннях – важнае, але недастатковае.

Акрамя аднаўлення санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі і палітычныя пераследы, неабходна:

– увядзенне эканамічных санкцый, уключаючы забарону на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і электраэнэргіі;

– спыненне любой фінансавай дапамогі дзяржаўным органам Беларусі;

– спыненне гандлёвых стасункаў з беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, асабліва з прадпрыемствамі, дзе знішчаліся срайкавыя камітэты і дзе пераследаваліся працоўныя –удзельнікі забастовак;

– максімальнае скарачэнне і абмежаванне банкаўскіх і фінансавых аперацый з дзяржаўнымі контрагентамі, забарона на выдачу крэдытаў з боку Міжнароднага валютнага фонду, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця;

– прыняцце захадаў у замарожванні перамоваў з Беларуссю ў пытаннях, якія цікавяць ўлады.

Галоўнае цяпер адкласці ў бок бізнэс-інтарэсы. Усё роўна, пакуль ва ўладзе знаходзіцца гэты вар'ят, рэалізацыя ўсіх гандлёва-эканамічных планаў і схемаў пад пагрозай зрыву.

Ён ужо фактычна зачыніў заходнюю мяжу і пагражае краінам ЕЗ санкцыямі.

Прыняцце эканамічных захадаў супраць дыктатуры таксама не адаб'ецца на дабрабыце беларускага народа, які сёння і так пакутуе ад галечы, бяспраўя, рэпрэсіяў і палітычнага пераследу банды, якая захапіла ўладу. Але зможа прымусіць рэжым капітуляваць у лічаныя тыдні.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках