15 студзеня 2021, Пятніца, 20:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаўладальнікам з Беларусі пачалі выдаваць рэгістрацыйныя знакі новага ўзору

17
Аўтаўладальнікам з Беларусі пачалі выдаваць рэгістрацыйныя знакі новага ўзору

Што змянілася?

Пра тое, што беларускім аўтаўладальнікам сталі выдаваць рэгістрацыйныя знакі новага ўзору, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Галоўную ўправу ДАІ МУС.

Нумары значна не змяніліся: белы фон, чорныя лічбы, чырвона-зялёны сцяг. Адзінае адрозненне - абазначэнне BY. З чорнага колеру яно памянялася на зялёны. Новы ўзор зацверджаны пасля ўнясення змяненняў у СТБ 914-99 «Знакі рэгістрацыйныя і знак адметны транспартных сродкаў».

Нагадаем, у ліпені ў Беларусі з'явіліся нумарныя знакі зялёнага колеру - іх выдаюць выключна кіроўцам электрамабіляў. Гэта распаўсюджаная практыка ў Еўропе, зялёныя нумары патрэбныя, каб візуальна вызначаць электракары. Тады адразу становіцца зразумела, чаму кіроўца не аплаціў паркоўку або едзе па паласе грамадскага транспарту.

У Беларусі пакуль такія прывілеі ў стадыі абмеркавання. Затое беларускія кіроўцы ў прыдачу да пакуль яшчэ нетыповага для краіны колеру нумароў атрымалі нулявую размытнёўку і адсутнасць ПДВ пры самастойным ўвозе электракара для асабістага карыстання. Аб гэтым паведамляў тэлеканал АНТ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».