27 красавiка 2024, Субота, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель пацвердзіла будучую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай

14
Ангела Мэркель пацвердзіла будучую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай
Фото: Getty Images

Канцлерка Нямеччыны адзначыла, што захапляецца мужнасцю беларускіх жанчын.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пацвердзіла будучую сустрэчу экс-кандыдаткі у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскі, паведамляе ТАСС.

"Найбліжэйшым часам я сустрэнуся з апазіцыянеркай Ціханоўскай", - заявіла кіраўніца урада ФРГ у сераду, выступаючы ў Бундэстагу падчас дэбатаў аб федэральным бюджэце на 2021 год. Мэркель адзначыла, што захапляецца мужнасцю жанчын, якія выходзяць на вуліцы беларускіх гарадоў.

Мэркель таксама заявіла, што Нямеччына выступае за пачатак нацыянальнага дыялогу ў Беларусі без ўмяшання звонку, вынікі прэзідэнцкіх выбараў Бэрлін не прызнае. "На заўтрашнім саміце ЕЗ мы таксама будзем казаць пра стасункі з Беларуссю. Мы не прызнаем абранне Лукашэнкі, мы заклікаем яго пачаць дыялог з уласным народам без ўмяшання Захаду або Усходу", - сказала Мэркель.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на памочніцу і прэс-сакратарку Святланы Ціханоўскай Ганну Красуліну паведаміла, што Ціханоўская наведае Бэрлін 5-6 кастрычніка. У аўторак Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю радыёстанцыі Radio France internationale, што мае намер сустрэцца з Мэркель на наступным тыдні, а аўдыенцыя ўжо "запланаваная". Яна праінфармавала, што "таксама плануе шэраг іншых сустрэч у Еўропе, частка з якіх будзе праходзіць онлайн, а частка - асабіста".

Нагадаем, што ўчора Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках