22 траўня 2024, Серада, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

Якім будзе надвор'е да канца працоўнага тыдня

Прагноз надвор'я па краіне на 9-11 верасня.

9 верасня ўмовы надвор'я ў Беларусі ўначы будзе фармаваць праходжанне франтальнага падзелу. Удзень адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, піша сайт pogoda.by.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на паўночна-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень пераважна без ападкаў. Вецер заходні парывісты, уначы і раніцай у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9.. +14°С, удзень +17.. +23°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

10 верасня ўмовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць сістэма атмасферных франтоў ад цыклона з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай Расеі. Пераважна воблачнае. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, уначы месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +10.. +16°С, удзень +14.. +20°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +21.. +25°С.

11 верасня краіна ў асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ў дзённы час у паўночных раёнах адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы пройдуць невялікія дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты, уначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +4.. +9°С, удзень +14.. +20°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках