29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі заявілі пра выяўленне новай мутацыі каранавіруса

4
У Японіі заявілі пра выяўленне новай мутацыі каранавіруса

Штам быў выяўлены ў чатырох чалавек, якія прыляцелі ў Японію з Бразіліі.

У японскім Нацыянальным інстытуце інфекцыйных хвароб заявілі, што выявілі новую, адрозную ад распаўсюджанай у Вялікабрытаніі і ПАР, мутацыю каранавіруса. Прэс-рэліз навукоўцаў цытуе РІА Новости.

Са слоў спецыялістаў, штам быў выяўлены ў чатырох чалавек, якія прыляцелі 2 студзеня ў Японію з Бразіліі. Ён выклікае неспакой праз больш высокую кантагіёзнасць, сцвярджаюць у інстытуце. «У складзе маюцца мутацыі N501Y і E484K у ключавым кантактным участку бялка-шыпа», - вынікае з прэс-рэлізу.

Навукоўцы сцвярджаюць, што сабраныя звесткі аб новай мутацыі абмежаваныя інфармацыяй аб нуклеатыднай паслядоўнасці генаў. Таму цяпер цяжка ацаніць узровень патагеннасці і эфектыўнасці існых вакцын.

Вядома, што цяпер адзін з інфіцыраваных новым штамам - 40-гадовы мужчына знаходзіцца ў бальніцы праз праблемы з дыханнем. У заражанай жанчыны адзначаюцца болі ў горле і галаўны боль, а ў дзіцяці - высокая тэмпература. Чацвёрты хворы не адчувае недамагання.

Новую мутацыю каранавіруса, якая як ўжо прызнанаў СААЗ хутчэй распаўсюджваецца, упершыню выявілі ў Вялікабрытаніі ў верасні 2020 года. Змены закранулі вобласць бялка-«шыпа» на паверхні каранавіруса, якая адказвае за прымацаванне да клетак, размешчаных у слізістай лёгкіх і шэрагу іншых органаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках