26 красавiка 2024, Пятніца, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя: Калі IIHF не скасуе менскую частку турніра - гэта будзе плявок у твар усяму беларускаму народу

29
Герасіменя: Калі IIHF не скасуе менскую частку турніра - гэта будзе плявок у твар усяму беларускаму народу

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці з заявай да Міжнароднай федэрацыі хакея.

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя звярнулася з заявай да Міжнароднай федэрацыі хакея, паведамляе «Трибуна».

«Мы ведаем, што Рэнэ Фазель у найбліжэйшыя дні сустрэнецца з Лукашэнкам. Мы спадзяемся на разумнае рашэнне з боку IIHF, бо правядзенне Чэмпіянату свету ў Менску немагчымае праз грубае парушэнне правоў чалавека і ўсіх дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі. Ні ў якім разе нельга заахвочваць дыктатуру правядзеннем буйнога спартыўнага мерапрыемства.

Калі IIHF не скасуе менскую частку турніру - гэта будзе плявок у твар усяму беларускаму народу, пагарда да ўсіх агульначалавечых каштоўнасцяў. Абыякавасць не можа быць рэакцыяй на гвалт і катаванні. Таму мы просім IIHF прыслухацца да меркавання беларускай і сусветнай грамадскасці і прыняць адзіна правільнае рашэнне - не гуляць з дыктатарам ні ў якія гульні», - сказала Герасіменя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках