19 траўня 2024, Нядзеля, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апаненты Жапарава адмовіліся прызнаць вынікі выбараў

2
Апаненты Жапарава адмовіліся прызнаць вынікі выбараў

У Кыргызстане прайшлі выбары прэзідэнта.

Шэраг кандыдатаў у прэзідэнты Кыргызстана, у тым ліку Адахан Мадумараў, які заняў другое месца, заявілі журналістам, што не прызнаюць вынікі выбараў.

Паводле папярэдніх звестак з аўтаматычных счытвальных скрыняў, пасля апрацоўкі 95 працэнтаў бюлетэняў перамогу ў першым туры здабывае былы в.а. прэзідэнта Садыр Жапараў з 79 адсоткамі галасоў. У Мадумарава менш за сем працэнтаў.

«Я не прызнаю вынікі выбараў», - працытавала палітыка інфармагенцтва 24.kg.

Як заявіў Мадумараў, зафіксаваныя парушэнні, звязаныя з электроннымі звесткамі з участкаў для галасавання, і «спецыялісты ў найбліжэйшым часе раскрыюць сутнасць усяго, што адбывалася».

Як паведамлялі ў ЦВК краіны, паступіла больш за 40 зваротаў аб магчымых парушэннях. Кіраўніца камісіі Нуржан Шайлдабекава паведаміла на прэс-канферэнцыі, што ўсе скаргі будуць разгледжаныя ва ўстаноўленым законам парадку «і ўжо толькі потым можна будзе адназначна сцвярджаць», ці паўплывалі магчымыя парушэнні на ход выбараў.

Адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі ў рэспубліцы прайшоў рэферэндум па выбары формы праўлення. Паводле папярэдніх вынікаў, больш за 80 адсоткаў кыргызстанцаў аддалі перавагу прэзідэнцкай форме праўлення, а не парламенцкай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках