19 траўня 2024, Нядзеля, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, з добрай ці дрэннай навіны трэба пачынаць

Навукоўцы высветлілі, з добрай ці дрэннай навіны трэба пачынаць

Часта ў апавядальніка і слухача адрозніваюцца меркаванні аб тым, з якой навіны лепш пачаць.

Навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта высветлілі, у якім выпадку чалавек адрэагуе лепш: калі пачынаюць з добрай ці дрэннай навіны?

Як часта вы чулі ад суразмоўцы: «У мяне для цябе дзве навіны - добрая і дрэнная. З якой пачаць?» Падобна на тое, на гэтае пытанне ёсць навукова абгрунтаваны адказ - з дрэннай. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Sciencedaily.

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта высветлілі, што калі пачаць з дрэннай навіны, а потым сказаць добрую, то гэта знізіць непакой суразмоўцы і дапаможа лепш сканцэнтравацца на развязанні праблемы.

Таксама даследчыкі адзначылі, што часта ў апавядальніка і слухача адрозніваюцца меркаванні аб тым, з якой навіны лепш пачаць.

Акрамя гэтага, навукоўцы зняпраўдзілі эфектыўнасць стратэгіі «сэндвіч з дрэннымі навінамі» (добрая навіна, затым дрэнная, затым зноў добрая). З іх слоў, у такім выпадку «выйграе» толькі апавядальнік, які не хоча паведамляць дрэнныя навіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках