За дзень COVID-19 выявілі ў 205 супрацоўнікаў МУС Украіны
- 13.01.2021, 12:41
- 5,291
Больш за ўсё тых, хто захварэў - у Кіеве, Запарожскай і Данецкай абласцях.
Сярод супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны выявілі 205 выпадкаў заражэння каранавірусам за мінулы дзень.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
З пачатку пандэміі COVID-19 выявілі ў 31 563 праваахоўнікаў МУС, ачунялі - 30 742 чалавекі, памерлі ад каранавіруснай хваробы - 107.
Сёння, 13 студзеня, зафіксаваныя 205 лабараторна пацверджаных дыягназаў каранавіруснай хваробы ў работнікаў МУС.
Найбольшая колькасць хворых - у Данецкай, Запарожскай абласцях і ў Кіеве.