У Літве сфармуюць камісію блакавання паставак электраэнэргіі з БелАЭС
2- 13.01.2021, 21:34
- 12,236
Адпаведнае рашэнне 13 студзеня прыняў літоўскі ўрад.
У Літве сфармуюць камісію блакавання паставак электраэнэргіі з БелАЭС. Яе ўзначаліць прэм'ер-міністр Інгрыда Шымона. Адпаведнае рашэнне 13 студзеня прыняў літоўскі ўрад, паведамляе БелаПАН.
Згаданая камісія зоймецца каардынацыяй, забеспячэннем эфектыўнай сінхранізацыі энэргасістэмы, павышэннем надзейнасці і бяспекі электрасеткі, а таксама захадамі зніжэння пагроз, што зыходзяць ад Беларускай АЭС. У Вільні ўважаюць, што прынятых Літвой захадаў прадухілення паступлення электраэнэргіі з БелАЭС недастаткова. Там кажуць пра неабходнасць «абсалютнай блакады Астраўца». А пакуль прызнаюць, што «латвійцы гандлююць беларускай электраэнэргіяй», хоць заяўлялі, што не будуць гэтага рабіць.
Літва занепакоеная бяспекай Беларускай АЭС, пабудаванай недалёка ад літоўскай мяжы. Улады гэтай краіны неаднаразова заклікалі афіцыйны Менск не запускаць першы энэргаблок. Аднак ён ужо «выведзены на 100% магутнасці».