27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяршыня Чагары ўпершыню ўзятая альпіністамі ў зімовы час

Вяршыня Чагары ўпершыню ўзятая альпіністамі ў зімовы час

Чагары называюць «гарой-забойцай».

Група непальскіх альпіністаў здзейсніла першае паспяховае зімовае ўзыходжанне на пік Чагары вышынёй 8611 метраў. Другая пасля Эверэста сусветная вяршыня, вядомая таксама пад назвай К2, да гэтага часу заставалася адзіным васьмітысячнікам, які ні разу не быў узяты альпіністамі ў зімовы час, паведамляе svoboda.org.

У інстаграме Seven Summit Treks паведамляецца, што ў суботу, 16 студзеня, у 16:58 паводле пакістанскага часу група з 10 непальскіх альпіністаў на чале з 37-гадовым Нірмалам Пурджам, дасягнула вяршыні К2.

Сусветная прэса называе ўзыходжанне трыумфам непальскай групы – раней толькі ў еўрапейскіх альпіністаў атрымлівалася зімой першымі скараць высокія вяршыні. Выключэннем застаецца ўзыходжанне 2016 года на Нангапарбат (8126 м), тады разам з еўрапейскімі альпіністамі вяршыню скарыў пакістанец Мухамад Алі Садпара.

Чагары размешчаная ў горнай сістэме Каракорум. За ўвесь час толькі 380 альпіністаў скарылі яе. Паспяховае ўзыходжанне на Эверэст здзейснілі амаль 6 тысячаў чалавек.

Чагары называюць "гарой-забойцай", адзначае Міжнароднае французскае радыё. 16 студзеня стала вядома пра трагічную смерць знакамітага гішпанскага альпініста Сержа Мінготэ. Ён стаў 86-м альпіністам, загінулым на К2. Прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мінготэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках