26 красавiка 2024, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі сябар Пуціна жорстка раскрытыкаваў палітыку Крамля

16
Нямецкі сябар Пуціна жорстка раскрытыкаваў палітыку Крамля
ГЕРХАРД ШРОДЭР

Праўда, у нечым Герхард Шродэр усё ж застаўся верны сабе.

Герхард Шродэр крытычна адазваўся аб акупацыі Крыма і пра хакерскія напады на Бундэстаг, у датычнасці да якіх падазраюцца расейскія спецслужбы, сярод іншага Галоўная выведвальная ўправа (ГРУ) расейскага войска, паведамляе dialog.ua.

У інтэрв'ю аднаму з вядучых выданняў Нямеччыны часопісу Spiegel Шродэр назваў акупацыю Крыма «відавочным парушэннем міжнароднага права», хоць яшчэ зусім нядаўна вельмі негатыўна адгукаўся пра нямецкіх палітыкаў і найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, якія асуджалі акупацыю ўкраінскай паўвыспы. Таксама Шродэр заявіў, што падтрымлівае версію аб датычнасці расейскіх хакераў да атакі на кампутарную сетку нямецкага парламента, Бундэстага.

Акрамя таго, экс-канцлер Нямеччыны асудзіў супрацоўніцтва Крамля з палітычнай партыяй «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (АДН), якая вызнае ўльтраправыя погляды.

Праўда, у нечым Герхард Шродэр усё ж застаўся верны сабе. Ён па-ранейшаму ўважае за немэтазгоднае ўвядзенне санкцый супраць Расеі, пра што і сказаў у інтэрв'ю.

Адзначым, што Шродэр быў федэральным канцлерам Нямеччыны з 1998 да 2005 года. З верасня 2017 гады ён займае пасаду старшыні рады дырэктараў кампаніі «Раснафта».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках