27 лютага 2021, Субота, 18:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва гатовая правесці частку скасаванага ў Менску ЧС у хакеі

6
Літва гатовая правесці частку скасаванага ў Менску ЧС у хакеі
Фота: charter97.org

Міністэрства адукацыі, навукі і спорту прапануе выбар з двух гарадоў.

Літва можа правесці матчы ў Вільні або Коўне. Такую прапанову зрабіла літоўскае Міністэрства адукацыі, навукі і спорту, піша Delfi (пераклад - «Радыё Свабода»).

Сярод аргументаў на карысць Літвы - блізкае размяшчэнне ад Рыгі і наяўнасць хакейных арэн.

«Адным латышам будзе цяжка, бо ў іх ёсць толькі рыжская арэна. Спатрэбіцца яшчэ адна, што дорага і тэхнічна складана +», - сказаў намеснік міністра Лінас Абцарскас.

Праўда, чэмпіянат свету ў хакеі праводзіцца звычайна ў краіне, каманда якой гуляе ў вышэйшым дывізіёне, а літоўцаў у эліце няма.

18 студзеня Міжнародная федэрацыя хакея пазбавіла Беларусь права правядзення часткі ЧС, які павінен прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня.

Цяпер разглядаюцца варыянты правесці «беларускую» частка матчаў у Славакіі, Даніі ці ўсе матчы ў Латвіі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».