27 красавiка 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіц - адзіная істота, якой Лукашэнка можа давяраць»

30
«Шпіц - адзіная істота, якой Лукашэнка можа давяраць»
ФОТА: ТАСС

Гэта адно са сведчанняў поўнай ізаляцыі і краху дыктатара.

Відэакадры, зробленыя на Вадохрышча, сведчаць аб поўнай ізаляцыі Лукашэнкі, заявіў сайту «БП» сябра палітрады АГП Леў Марголін.

- Лукашэнка так і не адрэагаваў на скасаванне чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску, хоць, відавочна, гэтая тэма яго раздражняе.

- Яму проста няма чаго сказаць. У нас жа прынята так: калі тэма непрыемная, то яе афіцыйныя асобы і СМІ ігнаруюць, як быццам яе і няма. Гэта характэрна і для Лукашэнкі, і для Пуціна, для якога Навальнага не існуе. Вось арыштавалі "пацыента", а прэс-сакратар прэзідэнта Расеі адказвае пытаннем на пытанне: “Яго ў Нямеччыне затрымалі?”

І там, і там логіка такая: калі не ведаеш, што сказаць, - лепш прамаўчаць.

- Замест рэакцыі Лукашэнкі на перанос чэмпіянату ў хакеі прапаганда апублікавала відэакадры пра тое, як на Вадохрышча той бавіць час са шпіцам. Сабака ўсё часцей трапляе ў аб'ектыў разам з дыктатарам. Гэта піяр-ход?

- Не думаю. Цалкам натуральна, што чалавек, які нікому не давярае і ў якога ў нейкай ступені магчыма ёсць манія пераследу, усё часцей і часцей будзе з'яўляцца з сабакам.

Гэта сведчанне абсалютнай самоты. Я раблю для сябе выснову, што шпіц - адзіная істота, якой Лукашэнка можа безаглядна давяраць. Усе астатнія, нават тыя, хто на яго працуюць, мабыць даверам ужо не карыстаюцца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках