30 красавiка 2024, aўторак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтала вядома, з кім з сусветных лідараў Байдэн першым правядзе перамовы

7
Cтала вядома, з кім з сусветных лідараў Байдэн першым правядзе перамовы
Фота: Blair Gable, Kevin Lamarque/Reuters

Інфармацыю агучылі ў Белым доме.

Першым сусветным лідарам, з якім прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе перамовы, стане прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

Пра гэта заявіла прэс-сакратарука Белага дома Джэн Псакі, паведамляе CBC News.

Тэлефонныя перамовы Байдэна і Трудо адбудуцца ў пятніцу вечарам.

Паводле ейных слоў, лідары абмяркуюць двухбаковыя дачыненні, у тым ліку пастанову Байдэна афіцыйна адклікаць дазвол, неабходны для будаўніцтва нафтаправода Keystone XL.

Джо Байдэн і Камала Харыс 20 студзеня прынялі прысягу і афіцыйна ўступілі на пасаду прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Папярэднік Байдэна Трамп адмовіўся наведваць яго інаўгурацыю і пакінуў Вашынгтон раніцай.

Падчас інаўгурацыйнай прамовы прэзідэнт паабяцаў «быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў», назваў сваёй задачай аб'яднанне ЗША і ўшанаваў хвілінай маўчання ахвяр каранавіруса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках