26 красавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Еўрапарламент цалкам спыніць «Паўночны струмень - 2»

5
Der Spiegel: Еўрапарламент цалкам спыніць «Паўночны струмень - 2»

Праект рэзалюцыі будзе вынесены на галасаванне 21 студзеня.

Еўрапарламент запатрабуе ад Еўрапейскага Звязу спыніць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень - 2» і ўвесці санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да пастановы аб затрыманні і арышце Аляксея Навальнага. Пра гэта піша Spiegel (пераклад - «Радыё Свабода») са спасылкай на праект рэзалюцыі, які будзе вынесены на галасаванне 21 студзеня.

На думку аўтараў дакумента, таксама павінны быць ужытыя абмежавальныя захады ў дачыненні да адказных за напады на апазіцыянераў, а таксама супраць «расейскіх алігархаў», «членаў найбліжэйшага атачэння прэзідэнта Пуціна» і «прапагандыстаў СМІ». Санкцыі могуць уключаць замарожванне іх актываў, якія знаходзяцца ў ЕЗ, і забарону на ўезд.

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць удзельніка «Паўночнага струменю - 2» расейскага трубаўкладчыка «Фартуна», які ў снежні дапамог аднавіць будаўніцтва газаправода ў водах Нямеччыны. Да гэтага працы не вяліся амаль год - праз пагрозы санкцый. У сваю чаргу 19 студзеня «Газпром» папярэдзіў інвестараў аб магчымасці замарожвання праекта. За дзень да гэтага Нямеччына прыпыніла дазвол на будаўніцтва трубаправода ў сваіх тэрытарыяльных водах у сувязі са скаргамі мясцовых эколагаў.

Пасля арышту Аляксея Навальнага ягоны паплечнік Уладзімір Ашуркаў апублікаваў спіс людзей, супраць якіх, на думку апазіцыйнага палітыка, заходнія краіны павінны ўвесці санкцыі. У спісе восем чалавек, у тым ліку бізнэсоўцы Раман Абрамовіч і Алішэр Усманаў; кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін, топ-мэнэджар банка, сын кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава Дзяніс Бортнікаў; кіраўнік ВЭБ Ігар Шувалаў; тэлевядоўца Уладзімір Салаўёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках