9 траўня 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ пакінуць без «Еўравізіі»?

14
БТ пакінуць без «Еўравізіі»?

Беларускі фонд культурнай салідарнасці накіраваў запыт у Еўрапейскі радыёвяшчальны саюз.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці (БФКС) пачаў кампанію выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага тэлерадыёвяшчальнага саюза (EBU). Таксама БФКС хоча пазбавіць БТ правоў на ўдзел і трансляцыю конкурсу «Еўравізія», паведамляе euroradio.pl.

Адпаведны ліст накіраваны ў офіс Еўрапейскага тэлерадыёвяшчальнага саюза ў Жэневу.

У сваім допісе ў Фэйсбуку прадстаўнік фонду Сяргей Будкін патлумачыў, што яны не хочуць пазбавіць Беларусь «Еўравізіі».

«Мы хочам дамагчыся таго, каб Белтэлерадыёкампанія не мела дачынення да ўсяго таго, што носіць назву «еўрапейскі», бо гэты будынак знаходзіцца не на тэрыторыі Еўропы. Ён на тэрыторыі ЗЛА.

БТ на сёння - гэта не медыя, а інструмент палітычнага ціску і прапаганды, з дапамогай якога ў грамадстве распальваецца варожасць. Яны звальняюць сваіх супрацоўнікаў проста за допісы ў сетках, разрываюць кантракты за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, як здарылася з пераможцамі нацыянальнага адбору да «Еўравізіі-2020» VAL.musicproject. А тых, хто яшчэ застаўся працаваць, трымаюць у страху», - піша Будкін.

Ён нагадвае, што кіраўнік БТ Іван Эйсмант ужо трапіў у «чорны спіс» ЕЗ, куды ўнеслі людзей, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і адказных за неабгрунтаваныя рэпрэсіі. Між тым Эйсмант кіруе беларускай дэлегацыяй на Eurovision Song Contest. А на 15 сакавіка ў Ратэрдаме прызначаная сустрэча кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый, куды, магчыма, паедзе і кіраўнік БТ.

Мэта кампаніі фонду культурнай салідарнасці, як тлумачыць Будкін, - не дапусціць удзелу прадстаўнікоў БТ на сустрэчы ў Ратэрдаме. А ў ідэале - выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага тэлерадыёвяшчальнага саюза.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках