26 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Манголіі: урад сыходзіць у адстаўку

10
Пратэсты ў Манголіі: урад сыходзіць у адстаўку

На фоне акцый пратэстаў у Манголіі прэм'ер-міністр Ухнаагійн Хурэлсух абвясціў пра сваю адстаўку.

21 студзеня прэм'ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух абвясціў пра сваю адстаўку. Пра гэта паведамляе нацыянальнае агенцтва «Монцамэ».

Паводле канстытуцыі Манголіі, адстаўка кіраўніка ўрада аўтаматычна вядзе да адстаўкі ўсяго ўрада, адзначае агенцтва.

Сваё рашэнне аб адстаўцы Хурэлсух звязаў з акцыямі пратэсту ў краіне і інцыдэнтам, які адбыўся двума днямі раней з транспартаваннем парадзіхі. Сітуацыю ён назваў «бесчалавечнай і траўматычнай».

Кіраўнік урада прынёс прабачэнні ад імя «адказнай службовай асобы і сябе асабіста».

Хурэлсух адзначыў, што праз гэты інцыдэнт у адстаўку падалі таксама два сябры ўрада.

Адстаўку кіраўніка ўрада зараз павінны зацвердзіць афіцыйна.

«Монцамэ» паведаміла, што вечарам 19 студзеня жанчыну, у якой выявілі каранавірусную інфекцыю, адразу пасля родаў перавезлі ў машыне ў іншую медустанову ў адных тапачках і халаце. Агенцтва адзначае, што пры транспартаванні» была дапушчаная сур'ёзная памылка і парушаныя правілы пераводу пацыентаў».

Праз тое, што адбылося людзі выйшлі на дэманстрацыю, пасля чаго быў звольнены высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках