У Віцебску затапіла ЛХМД, дзе лечаць пацыентаў з каранавірусам
4- 22.01.2021, 11:04
- 14,550
Частка лякарні выведзена з ладу на няпэўны час.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», публікуючы відэа:
- Вось, што было ўчора ў Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі (ЛХМД) Віцебска. На відэа - частка лякарні, дзе знаходзяцца аперацыйныя, струмені вады са столі.
Лякарня цяпер займаецца пераважна пацыентамі з каранавіруснай інфекцыяй, і, як вы разумееце, такое здарэнне выводзіць з ладу ладную яе частка на няпэўны час.