4 сакавiка 2021, Чацвер, 3:14
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія рэгіёны не вытрымліваюць росту коштаў

7
Расейскія рэгіёны не вытрымліваюць росту коштаў

У гарадах РФ пачаліся «цеплавыя» бунты.

Два рэгіёны Расеі, Башкартастан і Татарстан, не вытрымалі росту коштаў. Пратэсты ў рэспубліках не сціхаюць. Жыхары абураныя імклівым павелічэннем камунальных выплат - амаль на траціну.

Самы сапраўдны «цеплавы бунт» назіраецца ў Башкартастане і Татарстане, заўважыў эканамічны аглядальнік Юрый Пранько, паведамляе ghall.com.ua.

Так, павелічэнне кошту ацяплення ў рахунках за снежань у гэтых рэгіёнах для насельніцтва склала амаль 30%, што выклікала масавую незадаволенасць жыхароў.

Пратэсты грамадзян не суцішваюцца - яны выходзяць на мітынгі, выказваюць сваю пазіцыю ў сацсетках, выстаўляюць ультыматумы ўладам і камунальнікам.

Сітуацыю ў эфіры праграмы пракаментавала сустаршыня камітэта ў ЖКГ агульнарасейскай грамадскай арганізацыі «Дзелавая Расія», старшыня камісіі горадабудаўніцтва, дзяржаўнай уласнасці і землекарыстання Масгардумы Алена Мікалаева.

Яна паказала на базавы федэральны закон, які сама праводзіла ў 2014 годзе. Згодна з ім, павелічэнне сукупнай аплаты грамадзяніна за камунальныя паслугі не можа перавышаць парог інфляцыі.

«Цяпер увага - пытанне: у нас што, 30% інфляцыя? Я думаю, што не...» - падкрэсліла Мікалаева.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».