Партыя Мэркель абрала новага кіраўніка
1- 22.01.2021, 19:48
- 12,252

ФОТА: DPA
Новы кіраўнік ХДС атрымаў больш за 83,35% галасоў.
Нямецкая партыя Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), прадстаўніцай якой з'яўляецца канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, абрала новага кіраўніка. Партыю ўзначаліў Армін Лашэт.
Пра гэта паведаміла выданне Der Tagesspiegel.
Паводле вынікаў галасавання па пошце, Лашэт атрымаў больш за 83,35% галасоў.