3 сакавiка 2021, Серада, 14:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Акт Магніцкага дапаможа вярнуць у Расею вывезеныя мільярды

6
Акт Магніцкага дапаможа вярнуць у Расею вывезеныя мільярды
Билл Браудер
Фото: AFP

ПАРЕ рыхтуе новыя санкцыі супраць кіраўніцтва Крамля.

У панядзелак Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы павінна разгледзець пытанне пра ўжыванне санкцый супраць расейскіх дзеячаў з найбліжэйшага атачэння Пуціна – у сувязі з арыштам Аляксея Навальнага, паведамляе svoboda.org.

У суботу, 23 студзеня, на супольнай прэс-канферэнцыі расейскага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Міхаіла Хадаркоўскага, міжнароднага фінансіста Біла Браўдэра, палітыка Гары Каспарава і гісторыка Уладзіміра Кара-Мурзы абмяркоўваліся захады санкцыйных уздзеянняў на расейскую ўладу.

На меркаванне Хадаркоўскага, Акт Магніцкага "добра зарэкамендаваў сябе" ў супрацьдзеянні парушальнікам правоў чалавека ў Расеі і павінен быць распаўсюджаны на людзей, якія маюць дачыненне да пераследаў і замаху на Аляксея Навальнага. Падзеі 23 студзеня паказалі, што расейскае грамадства гатовае да таго, каб супрацьстаяць узурпатару ўлады, сказаў Хадаркоўскі.

Біў Браўдэр расказаў, што акт Магніцкага прадугледжвае пазбаўленне самых блізкіх паплечнікаў Пуціна накрадзеных грошай. ЗША, Вялікая Брытанія, Канада і, зусім нядаўна, у снежні, Еўразвяз – усяго 31 краіна – прынялі акт Магніцкага як частку свайго нацыянальнага заканадаўства. Паводле ягоных словаў, больш няма неабходнасці прымаць новыя заканадаўчыя акты для барацьбы з карупцыянерамі. Біў Браўдэр назваў Пуціна "вельмі багатым, магчыма, самым багатым чалавекам у свеце". Але Пуцін не трымае грошы на сваіх рахунках пад сваім імем. Ягоныя грошы знаходзяцца на рахунках ягоных сяброў. Таму, растлумачыў Браўдэр, менавіта да гэтых людзей і павінны ўжывацца адрасныя санкцыі.

Удзельнікі канферэнцыі расказалі, што ў свеце ўжо былі прыклады, калі ў выніку санкцый грошы дыктатараў замарожваліся, але пазней, пасля падзення дыктатуры, размарожваліся і вярталіся на радзіму для выкарыстання ў грамадскіх інтарэсах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».