27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы бусел - чорны лебедзь

7
Белы бусел - чорны лебедзь
ФОТА: TWITTER.COM_KSUSHAAATOM

Расейскія пратэсты агаляюць тылы Лукашэнкі.

У бурных падзеях апошніх дзён застаўся незаўважаным красамоўны факт - маўчанне звычайна балбатлівага Аляксандра Лукашэнкі. Галоўны спецыяліст у абсалютнай уладзе і сілавым супрацьстаянні з грамадствам не выказаўся аб пытанні, якое на вуснах ва ўсёй Расеі. І гэта наўрад ці выпадковасць - магчыма, менавіта Лукашэнка будзе галоўным пацярпелым ад пратэстаў у Расеі, прычым найбліжэйшым часм, піша ў блогу на сайце «Эхо Москвы» Кірыл Страхаў, прэзідэнт расейскага Фонду гарадскога самакіравання.

Многія каментатары пратэстных мітынгаў выпускаюць з поля зроку важную акалічнасць - чаму ў Расеі акцыі здаюцца паспяховымі? Так, несумненна, сваю ролю адыграла шматлікасць удзельнікаў. Але кідаюцца ў вочы і відавочная нястача рэсурсаў сілавікоў.

У Пецярбургу ў многіх месцах не было відаць паліцыі, пратэстоўцы спакойна прарываліся (і нават абыходзілі!) ейны худзенькі ланцуга АМАПу, а затрыманых на Сенацкай плошчы чакалі не аўтазакі, а спешна знятыя з рэйсаў аўтобусы і маршруткі. Сілавыя акцыі разгортваліся толькі там, дзе ўдавалася загнаць частку пратэстоўцаў у кут.

Можна меркаваць, што сілавікі саслаблі праз шырокую геаграфію мітынгаў, якая не дазволіла дзейнічаць паводле старой схемы - звесці ўсе сілы і сродкі ў сталіцы.

Аднак, нельга забываць і іншы вядомы факт - той самы «сілавы рэсурс», які быў накіраваны Крамлём для падтрымкі рэжыму Лукашэнкі. Новая сітуацыя ў Расеі, хутчэй за ўсё, вымусіць тэрмінова вяртаць «рэсурс» у месцы сталай дыслакацыі. Зразумела, гэта спусташыць шэрагі абаронцаў Лукашэнкі, але гэта будуць ягоныя праблемы - і новыя абставіны для беларускага грамадства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках