27 красавiка 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцына Moderna паказала эфектыўнасць супраць новых штамаў каранавіруса

6
Вакцына Moderna паказала эфектыўнасць супраць новых штамаў каранавіруса
ФОТА: GETTY IMAGES

Мутацыі здольныя змяняць ключавыя характарыстыкі віруса.

Вакцына ад каранавіруса распрацоўкі амерыканскай кампаніі Moderna паказала эфектыўнасць супраць брытанскага і паўднёваафрыканскага штамаў. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - nv.ua).

У заяве ўказваецца, што падчас лабараторных выпрабаванняў удалося пацвердзіць выпрацоўку нейтралізуючых антыцелаў да новых мутацый каранавіруса, выяўленых у Вялікай Брытаніі ды Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Паводле звестак Moderna, дзвюхфазная вакцынацыя ад COVID-19 забяспечыць ахову ад новых штамаў каранавіруса.

Навукоўцы занепакоеныя распаўсюджваннем мутацый каранавіруса, выяўленых у Вялікай Брытаніі і ПАР, бо мяркуецца, што яны здольныя змяняць ключавыя характарыстыкі віруса.

Што вядома аб новых штаме каранавіруса

У канцы снежня 2020 года ў Вялікай Брытаніі выявілі новы штам каранавіруса. Навукоўцы лонданскага Імперскага каледжа прыйшлі да высновы, што новая мутацыя каранавіруса значна больш заразная, чым папярэдняя версія віруса.

Пасля выявілі новыя штамы каранавіруса ў ПАР, Бразіліі ды Нямеччыне. Навукоўцы мяркуюць, што новыя мутацыі каранавіруса больш заразныя, чым іншыя варыянты віруса.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, брытанскі штам каранавіруса выявілі ў 60 краінах і тэрыторыях, паўднёваафрыканскі - у 23.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках