26 красавiка 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны пра Навальнага: Вораг майго ворага - мой сябар

1
Кіраўнік МЗС Украіны пра Навальнага: Вораг майго ворага - мой сябар
АКЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ НАВАЛЬНАГА Ў КІЕВЕ
ФОТА: RADIOSVOBODA.ORG

Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў падтрымлівае заклікі да вызвалення расейскага апазіцыянера.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў падтрымлівае заклікі да вызвалення расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, а таксама асуджае гвалт супраць мірных дэманстрантаў у Расеі. Пазіцыю ведамства ў дачыненні да Навальнага Кулеба патлумачыў прымаўкай «Вораг майго ворага - мой сябар».

Твіт з заклікам вызваліць Навальнага і затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту Кулеба апублікаваў яшчэ 23 студзеня. Сваю пазіцыю ён патлумачыў днём пазней, паведамляе svoboda.org.

Навальны, са слоў міністра, «з'яўляецца ворагам Пуціна, таму мы падтрымліваем і свабоду Навальнага, і ўсіх людзей, якія выступаюць за гэтую свабоду». Пры гэтым, як уважае Кулеба, людзі выйшлі 23 студзеня на акцыі пратэсту ў Расеі не столькі за вызваленне Навальнага з-пад варты, колькі «ў абарону саміх сябе».

Фігура Навальнага выклікае спрэчкі ва ўкраінскім грамадстве: шэраг каментатараў і актывістаў нагадваюць пра выказванні расейскага апазіцыянера пра Крым. Асудзіўшы анэксію паўвострава Расеяй як парушэнне міжнароднага права, Навальны ў 2014 годзе не стаў станоўча адказваць на пытанне пра тое, ці варта яго вярнуць Украіне, сказаўшы пры гэтым, што Крым не бутэрброд, каб «вяртаць яго туды-сюды».

«Мы не павінны таксама захапляцца Аляксеем Навальным, з пункту гледжання інтарэсаў Украіны», - сказаў Кулеба, дадаўшы, што «бутэрброд давядзецца вярнуць, прычым ненадкушаным і свежым, у добрым стане». «Яшчэ прабачэнні давядзецца яму прынесці за расейскую агрэсію, калі здарыцца так, што Навальны ў нейкай перспектыве ў выніку дэмакратычных выбараў узначаліць Расею ці зойме нейкае палітычнае месца ў сістэме», - сказаў украінскі міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках