27 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пандэмія COVID-19 пакінула без працы чвэрць мільярда чалавек у свеце

Пандэмія COVID-19 пакінула без працы чвэрць мільярда чалавек у свеце

Асабліва моцны ўдар быў нанесены па моладзі.

Эканамічны крызіс праз пандэмію каранавіруса пакінуў без працы чвэрць мільярда чалавек, што ў чатыры разы больш, чым падчас фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), піша korrespondent.net.

Так, цягам 2020 года ва ўсім свеце было скарочана 8,8% працоўнага часу, што эквівалентна 255 мільёнам поўных працоўных месцаў. Гэта ў чатыры разы больш, чым падчас фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў.

Такія страты тлумачацца або скарачэннем працоўнага часу тых, хто працуе па найму, або беспрэцэдэнтным скарачэннем працоўных месцаў, якое ахапіла 114 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.

Паводле звестак МАП, 71% страт занятасці (81 млн чалавек) адбыўся ў форме не беспрацоўя, а бяздзейнасці: людзі пакінулі рынак працы, бо не змаглі працаваць, магчыма, праз локдаўн. У выніку сукупныя даходы работнікаў у свеце скараціліся на 8,3% - на 3,7 трыльёна даляраў, што складае 4,4% глабальнага ВУП.

Пры гэтым адзначаецца, што праблемы на рынку працы закранулі больш жанчын, чым мужчын. У глабальным маштабе страты занятасці сярод жанчын складаюць 5% у параўнанні з 3,9% сярод мужчын.

Таксама паведамляецца, што мацней за ўсё крызіс ударыў па моладзі. Так, страта занятасці сярод моладзі (15-24 гады) склала 8,7% у параўнанні з 3,7% сярод дарослых.

Больш за ўсё ад крызісу, як вынікае са справаздачы, пацярпелі сектар паслуг у размяшчэнні і харчаванні, дзе занятасць скарацілася агулам больш чым на 20%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках