11 красавiка 2021, Нядзеля, 6:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Вызначальны дзень у Расеі - 31 студзеня

6
Андрэй Піянткоўскі: Вызначальны дзень у Расеі - 31 студзеня
Андрэй Піянткоўскі

Што чакае Пуціна?

Другі мітынг у Расеі нашмат важнейшы за першы. Калі ён не параўнаецца з першым па маштабе, то пуцінскі рэжым «праскочыць» яшчэ на некалькі месяцаў, піша ў артыкуле на сайце nv.ua вядомы расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі.

Асабіста мяне вельмі абнадзейвае шырокая геаграфія мітынгаў у падтрымку Навальнага. Менавіта ў гэтым было адрозненне суботняга мітынгу ад усёй папярэдняй гісторыі супраціву пуцінскаму рэжыму. Дэманстрацыі ў рэгіёнах былі нават мацнейшымі, чым у Маскве. Сітуацыя, якую бачыў увесь свет, якія транслююцца і па ўкраінскіх каналах - гэта Масква і трошкі Пецярбург, і гэта звыкла для Расеі. Але нечакана буйнымі яны былі ва Уладзівастоку, Екацярынбургу, Томску і Омску, Новасібірску, Краснадары. Які ж будзе маштаб мітынгаў у наступную нядзелю? 31 студзеня будзе сапраўды вызначальным днём для найбліжэйшай будучыні пуцінскага рэжыму. Сёння ўсё задаюць пытанне, як жа будуць развівацца гэтыя пратэсты.

Вядома, у адказ на дзеянні расейскай улады адміністрацыя новага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рыхтуе сур'ёзны пакет санкцый. Пра гэта сам Байдэн і іншыя прадстаўнікі амерыканскага ўрада казалі яшчэ да жорсткага падаўлення дэманстрацыі ў суботу. Дзеянні Расеі і тады ў рэзкіх тэрмінах асуджаліся амерыканскімі ўладамі. Таму РФ чакаюць кумулятыўныя санкцыі ў цэлым шэрагу злачынстваў пуцінскага рэжыму, уключаючы наўпроставае выкарыстанне не толькі на сваёй тэрыторыі, але і ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, хімічнай зброі для наўпроставага знішчэння сваіх палітычных апанентаў. Я думаю, што цягам найбліжэйшага тыдня мы пачуем пра гэта.

Вось, напрыклад, уплывовы сенатар ад Рэспубліканскай партыі ЗША Міт Ромні - характэрна, што ён знаходзіцца ў апазіцыі да Байдэна - унёс прапанову ўнесці санкцыі асабіста супраць Уладзіміра Пуціна. Гэта будзе, мабыць, самай сур'ёзнай дэманстрацыяй стаўлення Захаду да пуцінскага рэжыму.

На жаль, Еўропа менш рашучая ў сваім асуджэнні злачынстваў пуцінізму. У апошнія дні Мэркель нечакана зрабіла дзве заявы - аб прадаўжэнні падтрымкі «Паўночнага струменю – 2» і пра тое, што яна з Пуціным абмяркоўвала эпідэміялагічную сітуацыю. Гэта здзіўляе, бо добра вядома, што Крэмль спрабуе навязаць усяму свету сваю зусім непадрыхтаваную вакцыну «Спадарожнік V», якую ён сам не рызыкнуў на сабе выпрабаваць.

Усё ж вызначальную ролю ў абвяшчэнні сапраўды сур'ёзнай рэакцыі і карных санкцый варта чакаць менавіта ад амерыканцаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».