11 красавiка 2021, Нядзеля, 6:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Рэйтынг Зяленскага ўпаў ніжэй за 20%

43
Апытанне: Рэйтынг Зяленскага ўпаў ніжэй за 20%
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Украінцы расказалі, каго з палітыкаў бачаць прэзідэнтам краіны.

Цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага гатовыя падтрымаць 19,8% украінцаў, сярод тых, хто вызначыўся, калі б выбары адбыліся ў найбліжэйшы час, піша «Новы час».

Такія вынікі апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.

За лідара «Еўрапейскай салідарнасці» Пятра Парашэнку гатовыя прагаласаваць 15,7% украінцаў, за лідара ВА «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку – 11,8%, за сустаршыню парламенцкай фракцыі «Апазіцыйная платформа – за жыццё» Юрыя Бойку – 11%.

Апытанне праводзілася 22 студзеня. Было апытана 1005 чалавек метадам тэлефоннага інтэрв'ю ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных тэрыторый Данбаса і Крыма. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,1%.

Паводле вынікаў аналагічнага апытання КМІС, праведзенага з 17 да 23 снежня мінулага года, Зяленскага былі гатовыя падтрымаць блізу 27% украінцаў.

У красавіку 2019 года Зяленскі стаў прэзідэнтам, перамогшы ў другім туры выбараў з рэкорднай падтрымкай – 73,22%. Пятра Парашэнку, які займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з 2014 года, тады падтрымалі толькі 24,45%.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».