5 сакавiка 2021, Пятніца, 6:51
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: З такім пратэстам Крэмль яшчэ справы не меў

3
Гары Каспараў: З такім пратэстам Крэмль яшчэ справы не меў
ГАРЫ КАСПАРАЎ

У Расеі з'явілася новае пакаленне.

Расейскі апазіцыйны палітык, 13-ы чэмпіён свету ў шахматах Гары Каспараў пракаментаваў у эфіры «Эха Москвы» суботнія пратэсты ў Расеі:

- Не будзем забываць, што гады адчувальныя нават для дыктатараў, і Пуцін ў 2021 годзе - гэта не тое што Пуцін у 2007 годзе і не тое, што Пуцін у 2012 годзе. Прайшоў час, сітуацыя ў краіне пагаршаецца, нарастае напружанне ў грамадстве.

Акрамя таго з'яўляецца новае пакаленне. Вельмі шмат маладых людзей, з тых хто выйшаў на пратэсты 23 студзеня будуць выходзіць і далей. Гэта тыя, хто нарадзіўся пры кіраванні Пуціна ці, літаральна напрыканцы кіравання Ельцына. Для іх пуцінскі рэжым, дыктатура, якая здаецца бясконцай, абсалютна непрымальная. І больш за тое, мы бачым, што гэтая сацыяльная энэргетыка, негатыўная ў дачыненні да ўлады, зараз падсілкоўваецца новымі тэхналогіямі, праз гэта пратэст становіцца іншым. І нават, нягледзячы на больш магутны патэнцыял пратэсту ў Маскве ў 11-м годзе, гэта ўсё ж такі пратэст быў маскоўскі. Цяпер мы бачым пратэст іншы - я б не сказаў глыбінны народ, я не ведаю дакладнай дэмаграфіі - але цалкам відавочна, што гэта пратэст ўсерасейскі. І з такім пратэстам улада яшчэ справы не мела. Трэба разумець, што гвалт рана ці позна непазбежна выклікае зваротны гвалт, таму ўсе галашэнні з нагоды таго, што пратэстоўцы пачалі гыркаць мне здаецца недарэчнымі.

Вельмі паказальна, што напярэдадні пратэсту і адразу пасля яго, ўся ўладная абслуга ад Жырыноўскага да Сабчак рынулася прыносіць клятву вернасці рэжыму, апелюючы кожны да сваёй аўдыторыі. Вельмі шмат людзей, з'яўляючыся прамымі бенефіцыярамі пуцінскага рэжыму, зноў пачалі выступаць з рознага кшталту папярэджаннямі ад самых прымітыўных - амерыканская змова - да больш вытанчаных. Дарэчы, гэта адзін з аргументаў, што ўсё гэта можа ператварыцца ў рэвалюцыю. Мы ведаем з гісторыі, што радыкалізацыя пратэсту з'яўляецца заўсёды адказам на рэпрэсіі ўлады, на нежаданне выконваць патрабаванні большасці, якая разумее, што ў краіне патрэбныя нейкія перамены.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».