27 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ратыфікавала падаўжэнне ядзернай дамовы з ЗША

5
Расея ратыфікавала падаўжэнне ядзернай дамовы з ЗША

Аб падаўжэнні дамовы гаварылася ў размове паміж Пуціным і Байдэнам.

Савет Федэрацыі РФ ратыфікаваў пагадненне аб падаўжэнні Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях (СНУ-3) з ЗША да 5 лютага 2026 года.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб падаўжэнні дамовы паміж РФ і ЗША аб захадах далейшага скарачэння і абмежавання стратэгічных наступальных узбраенняў ад 8 красавіка 2010 года быў унесены ў Дзярждуму РФ у аўторак вечарам прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

У сераду Дзярждума РФ прагаласавала за ратыфікацыю пагаднення. Пасля адабрэння Саветам Федэрацыі закон аб ратыфікацыі набудзе моц з дня афіцыйнага апублікавання.

Адзначым, што ў аўторак Пуцін правёў тэлефонную размову з новым прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, пасля якой было заяўлена, што бакі дамовіліся падоўжыць дамову.

Падпісаны на 10 гадоў, СНУ-3 абмяжоўвае стратэгічныя носьбіты і ядзерныя боегалоўкі РФ і ЗША да 700 і 1550 адпаведна. Дамова можа быць падоўжаная яшчэ на пяць гадоў у выпадку добрай волі кожнага з падпісантаў.

Магчымасць падаўжэння дамовы існавала, бо яшчэ ў снежні 2019 года Масква выказала намер падоўжыць новы СНУ на пяць гадоў без якіх-небудзь папярэдніх умоў.

Адміністрацыя Дональда Трампа не была настроеная на падаўжэнне дамовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках