27 красавiка 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня АБСЕ: Беларусы хочуць свабоды

6
Старшыня АБСЕ: Беларусы хочуць свабоды
Ан Ліндэ
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Яны хочуць выбіраць сваё кіраўніцтва.

Старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ 28 студзеня выступіла на відэаканферэнцыі, арганізаванай Фондам Карнэгі ў Вашынгтоне. Яна казала пра Беларусь, пра тое, што беларуская апазіцыя не хоча выкарыстоўваць пратэсты, «каб выступаць супраць Расеі ці за ЕЗ». «Гэта вельмі моцна адрозніваецца ад таго, што адбылося, напрыклад, ва Украіне», - цытуе словы Ліндэ ТАСС.

«І апазіцыя вельмі выразна дала зразумець, што яны не хочуць, каб мы выкарысталі гэта ў якасці антырасейскага пытання, - казала старшыня АБСЕ. - Яны хочуць, каб гэта было пытанне дэмакратыі ў Беларусі, яны хочуць свабоды, яны хочуць выбіраць уласнае кіраўніцтва, яны хочуць дэмакратыі».

Нядаўна Ан Ліндэ заявіла, што пакуль няма магчымасці для дыялогу паміж уладай і апазіцыяй у Беларусі. З яе слоў, дыялог магчымы толькі пасля вызвалення ўсіх затрыманых у нашай краіне апазіцыянераў і ўдзельнікаў пратэстаў (толькі палітвязняў ужо 221 чалавек).

Восенню 2020-га АБСЕ ў рамках «Московского механизма» падрыхтавала даклад па сітуацыі ў Беларусі. У ім было заяўлена аб несправядлівасці прэзідэнцкіх выбараў, рэжыму рэкамендавалася скасаваць іх вынікі і прызначыць новыя» на аснове міжнародных стандартаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках