27 красавiка 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісткі «Мінска» сышлі ў знак салідарнасці са звольненым трэнерам

3
Футбалісткі «Мінска» сышлі ў знак салідарнасці са звольненым трэнерам

Былы галоўны трэнер каманды Аляксандр Лухвіч адзін з тых, хто падпісаў ліст за новыя выбары.

Аляксандр Лухвіч больш не будзе ўзначальваць вядучы жаночы футбольны клуб Беларусі - «Мінск». Кантракт з ім не працягнулі, а на яго пасаду прызначылі падпісанта праўладнага лісты Уладзіміра Шындзікава, паведаміў у сваім Telegram-канале аб жаночым футболе спартыўны журналіст Зміцер Сіняк.

Лухвіч, які падчас кар'еры гульца выступаў у цэнтры абароны зборнай Беларусі і праславіўся матчамі за расейскую «Тарпеду» з Масквы, быў трэнерам спачатку ў мужчынскіх камандах, а ў канцы 2017 г. узначаліў жаночы клуб «Мінск». З тых часоў ён двойчы прывёў клуб да чэмпіёнскага тытула ў Беларусі і выводзіў каманду на матчы Лігі чэмпіёнаў.

Увосень Лухвіч - дарэчы, выпускнік Акадэміі МУС, - падпісаў ліст спартыўнай грамадскасці за спыненне гвалту, расследаванне катаванняў мірных пратэстоўцаў і прызначэнне новых выбараў прэзідэнта.

«Мінск» страціў не толькі трэнера, з каманды сышлі ўсе футбалісткі старэйшыя за 19 гадоў. Іх заменяць гульцамі жаночай зборнай Беларусі, большасць з якіх займалася як раз у футбольнай школе «Мінска».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках