27 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У пэўны момант балоны былі пераблытаныя»: па беларускіх ковід-лякарнях пракацілася хваля «кіслародных здарэнняў»

28
«У пэўны момант балоны былі пераблытаныя»: па беларускіх ковід-лякарнях пракацілася хваля «кіслародных здарэнняў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: РІА НАВІНЫ

Шакавальныя факты з Менска і Гародні.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты» апублікаваў апошнія каранавірусныя навіны пра пандэмію ў Беларусі, расказаныя супрацоўнікамі шпіталя:

- Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр з суботы 9.10 працуе на прыём каранавірусных пацыентаў. За суботу цэнтр прыняў 132 пацыенты, за нядзелю - яшчэ 120. За тры дні ад пачатку працы вольныя месцы ў шпіталі скончыліся. Ложкі для ковідных кіслародазалежных пацыентаў паставілі нават у аперацыйных, ложкі для пацыентаў, якія не патрабуюць кіслароду пастаўленыя ў навучальных кабінетах і пакоях для персаналу. За ўчорашні дзень, калі Міністэрства аховы здароўя абвясціла +15 памерлых у краіне, толькі ў Віцебскім абласным клінічным спецыялізаваным цэнтры памерлі 5 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

У абласной лякарні горада Віцебска пацыенты таксама ляжаць не толькі ў палатах і на калідорах, але і ў ардынатарскай. Медыкі пішуць гісторыі хвароб у палатах, побач з пацыентамі.

Праблемы з падачай кіслароду здарыліся ў 6-й ГКБ Менска ўчора. У сістэме кіслародазабеспячэння ўпаў ціск, у сувязі з чым падача кіслароду на некаторы час была парушаная. Паведамляюць, што пасля гэтага стан некаторых пацыентаў у АРА пагоршыўся. За ўчорашні дзень да эпізоду з падзеннем ціску ў 6 ГКБ Менска памерлі 4 пацыенты, але, нельга выключыць, што сёння лічба загінулых у сувязі з інцыдэнтам будзе вышэйшай. Некаторых цяжарных пацыентаў з каранавірусам, якія знаходзіліся ў АРА, перавялі ў МНПЦ ХТГ. Праз праблемы ў сістэме кіслародазабесрпячэння, стаяць апараты ШВЛ. Пацыентаў сціжмы, яны займаюць палаты і калідоры, большасць з іх кіслародазалежныя.

Таксама паведамляюць, што кіслароднае надзвычайнае здарэнне адбылося ў тубшпіталі Гародні ў перыяд з 8 да 10 кастрычніка. Пры разгрузцы балонаў з кіслародам выкарыстоўвалася праца добраахвотнікаў і ў пэўны момант былі пераблытаны балоны з кіслародам: замест поўных балонаў падключылі пустыя. У дзень НЗ у шпіталі памерлі кіслародазалежныя 4 пацыенты.

Прыйшла інфармацыя з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні горада Менска. Паведамляюць, што сярод пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ няма ніводнага прышчэпленага.

У невялікім горадзе Хойнікі на Гомельшчыне сітуацыя з каранавірусам не менш катастрафічная. Жыхары паведамляюць, што гэты горад ужо даўно «чорны ковідны лідар» у вобласці. За адзін ўчорашні дзень было мінімум пяцёра памерлых ад каранавіруснай інфекцыі і з пачатку 4-й хвалі не было ні дня без загінулых ад ковіда. На амбулаторны прыём да медыкаў людзі займаюць чэргі з самай раніцы, а выйсці могуць а 5-6 гадзіне вечара. Месцаў у шпіталях для каранавірусных пацыентаў няма. Работнікі хуткай дапамогі папярэджваюць адразу: шпіталізацыя ў Лоеве - лякарня за 70 км ад Хойнікаў. Раней цяжкіх пацыентаў шпіталізавалі ў Брагін, які знаходзіцца за 30 км ад Хойнікаў, але шпіталь у Брагіне хутка «заклалі». Праблемы з кіслародам таксама актуальныя для Хойнікаў, кожны дзень у шпіталь падвозяць дзясяткі кіслародных балонаў, але іх не стае для забеспячэння патрэб пацыентаў.

Лекараў з Плешчаніц адправілі ў Лагойск, дзе зараз вельмі вялікая нястача медыкаў. У гарадскім пасёлку Плешчаніцы закрылі інфекцыйнае аддзяленне ў 2-й раённай лякарні, накіраваўшы медыкаў у Лагойск. На жаль, даць спецтранспарт для тых, хто ратуе жыццё на далі, пры гэтым медыкам давялося дабірацца на аўтобусе.

10-я ГКБ Менска. Месцаў няма: ні кіслародных, ні проста ложкаў для кіслароданезалежных пацыентаў. Пацыенты з сатурацыяй 88-90 проста ляжаць у прон-пазіцыі, паколькі кіслародных месцаў ім няма. Рэанімацыя больш не можа выдаць дадатковыя месцы, новых пацыентаў бярэ альбо на абмен (перавод пацыента ў агульную палату і шпіталізацыя новага пацыента ў рэанімацыю), альбо пасля смерці рэанімацыйнага хворага. За мінулыя два дні ў шпіталі 18 смерцяў, толькі 1 з іх з сумнеўным дыягназам, 17 - з устаноўленым ковідам.

Стала вядома, што ў 6-м шпіталі Менска адбылася трагедыя: ад ускладненняў COVID памерла парадзіха. Дзіця выжыла, але цяжкі COVID забраў жыццё мамы.

Ці звязана гэтая трагедыя з перабоямі з падачай кіслароду ў шпіталі - кдакладняецца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках