10 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Лукашэнка выпусціў апошні шанец

Экспэрт: Лукашэнка выпусціў апошні шанец
АЛЯКСАНДР ФРЫДМАНА
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Час працуе супраць рэжыму ў Беларусі.

Як зменіцца стаўленне да рэжыму Лукашэнкі пры новым урадзе ў Бэрліне?

На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры «Белсата» адказаў беларуску гісторык з Нямеччыны, выкладчык універсітэта імя Генрыха Гейнэ (Дюсельдорф) і Саарландскага ўніверсітэта (Саарбрукен) Аляксандр Фрыдман.

«У апошнія тыдні ў Еўропе паступова змяняецца дыскурс што да сітуацыі ў Беларусі і будучыні Аляксандра Лукашэнкі.

Яшчэ зусім нядаўна і ў прэсе, і ў заявах еўрапейскіх палітыкаў дамінавала пытанне, як можна спыніць гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама міграцыйны крызіс, які справакаваў афіцыйны Менск.

Цяпер жа да яго дадаўся пытанне, што трэба зрабіць, каб Лукашэнка і ягонае асяроддзе панеслі адказнасць за ўсё тое, што адбылося ў і вакол Беларусі за апошні год і працягвае адбывацца.

Гэтая тэндэнцыя сведчыць аб тым, што свой шанец спакойна адысці ад спраў дыктатар выпусціў. На бесклапотную і ціхую старасць яму разлічваць не даводзіцца, а ў спакоі яго відавочна не пакінуць.

Час працуе супраць Лукашэнкі», - заявіў Аляксандр Фрыдман.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках