10 траўня 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы правялі перапіс дрэў

1
У Польшчы правялі перапіс дрэў

Мэрыі гарадоў могуць выкарыстоўваць карту для больш якаснага кіравання «зялёнымі» зонамі.

У Польшчы правялі інвентарызацыю дрэў у краіне, каб скласці іх інтэрактыўную онлайн-карту. Мэрыі гарадоў могуць выкарыстоўваць карту для больш якаснага кіравання «зялёнымі» зонамі, а жыхарам гарадоў яна дапаможа спланаваць адпачынак на прыродзе, піша «Еўра пульс».

Інвентарызацыю праводзілі з паветра з дапамогай дронаў, абсталяваных сканернымі лазерамі (такія выкарыстоўваюць для стварэння карт). Дроны змаглі падлічыць не толькі агульную колькасць дрэў, але і вызначыць іх вышыню і памер кроны. На пошук дрэў дронь выляталі больш за 1,5 мільёна разоў.

Высветлілася, што ў Польшчы расце больш за тры мільярды дрэў і займаюць амаль 30% плошчы краіны.

Праект стварэння карты дрэў стаў часткай ініцыятывы ЕС INSPIRE. Яе асноўная мэта - даць шырокі доступ да інфармацыі аб навакольным асяроддзі і гарадской інфраструктуры, каб зрабіць іх больш устойлівымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках