27 красавiка 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» распавёў пра ролю расейскіх спецслужбаў у арышце Генадзя Мажэйкі

6
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» распавёў пра ролю расейскіх спецслужбаў у арышце Генадзя Мажэйкі

Журналіст рэгістраваўся на рэйс у Варшаву ў аэрапорце Шарамецева.

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін распавёў у эфіры праграмы на RTVI, што расейскія спецслужбы прымусілі журналіста «КП в Беларусі» Генадзя Мажэйку вярнуцца з Масквы ў Менск, дзе ён быў арыштаваны КДБ.

«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужбаў, зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна, і сказалі: «дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву».

Як я разумею, ён кажа: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Менск, і мы вам у гэтым дапаможам», - распавёў Сунгоркін.

Галоўны рэдактар «КП» адзначыў, што Мажэйку правялі ў самалёт на рэйс да Менска, а там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі, якія арыштавалі журналіста.

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў межах крымінальнай справы, распачатай паводле ч. 3 арт. 130 («распальванне сацыяльнай варожасці») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса. Па гэтых артыкулах яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Падставай для пераследу журналіста стала нататка, апублікаваная ў хуткім часе пасля таго, як стала вядома аб стральбе ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зэльцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У матэрыяле, апублікаваным на сайце kp.by, аднакласніца Зэльцара Вера Салаўёва дзялілася добрымі ўспамінамі пра забітага айцішніка.

Нататка выклікала абурэнне ўладаў: «КП в Беларусі» абвінавацілі ў абяленні тэрарыста і прапагандзе экстрэмізму. Раніцай 29 верасня сайт kp.by быў заблакаваны, а 5 кастрычніка маскоўскае кіраўніцтва «КП» абвясціла аб закрыцці свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

Праваабаронцы прызналі Генадзя Мажэйку палітвязням. Цяпер ён знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках