27 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачалося фармаванне вадароднай эканомікі

4
У Польшчы пачалося фармаванне вадароднай эканомікі

Укладзенае стратэгічнае пагадненне паміж дзяржаўнымі структурамі, прадстаўнікамі бізнэсу і навукі.

Пачалося фармаванне новага сектара польскай эканомікі - вадароднай эканомікі. Пагадненне аб гэтым уклалі 14 кастрычніка ў Варшаве амаль 140 юрыдычных асоб, у тым ліку дзяржаўных структур, прадстаўнікі бізнэсу і навукі, паведамляе «Польское радио».

Ірэнеюш Зыска, намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы, падкрэсліў, што пагадненне адкрывае новыя магчымасці: «У будучыні наша мэта - зрабіць вадародныя тэхналогіі звычайнай з'явай».

Гаворка ідзе пра ўкараненне гэтых тэхналогій між іншым у транспарце. Міністр у пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка адзначыў падчас цырымоніі, што РП з'яўляецца першай краінай у Еўрапейскім звязе, у якой пасля абвяшчэння Еўрапейскай камісіяй у ліпені 2020 года «Вадароднай стратэгіі для кліматычна нейтральнай Еўропы» такое пагадненне было падпісанае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках