26 красавiка 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь апынулася на другім месцы ў росце цэн сярод краін былога СССР

4
Беларусь апынулася на другім месцы ў росце цэн сярод краін былога СССР

Павышэнне цэн афіцыйная статыстыка ўжо не здатная схаваць.

У росце спажывецкіх цэн у студзені-верасні 2021 года Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За дзевяць месяцаў цэны ў краіне, толькі паводле афіцыйнай статыстыкі, павялічыліся на 7,51%. Наперадзе Грузія (11,5%). У першай пяцёрцы таксама Украіна (7,5%), Эстонія (7%) і Азербайджан (6,9%).

Далей: Кыргызстан (6,5%), Літва (6,4%), Казахстан (6,2%), Малдова (6,04%), Узбекістан (5,9%), Расея (5,32%), Латвія, Таджыкістан (па 5,2%) і Арменія (3,6%).

Туркменістан апошнія гады не апублікуе звесткі пра інфляцыю.

У верасні цэны ў Беларусі павялічыліся на 1,33% - чацвёртае месца пасля Азербайджана (1,8%), Малдовы (1,68%) і Літвы (1,4%). Ніжэйшай месячная інфляцыя была ва Украіне, Эстоніі (па 1,2%), Латвіі, Узбекістане (па 1,1%), Расеі (0,6%), Казахстане, Таджыкістане (па 0,4%), Грузіі і Кыргызстане ( па 0,2%). У Арменіі цэны знізіліся на 0,1%.

За 2020 год Беларусь заняла пятае месца на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх цэн (на 7,36%), студзеня-верасня - чацвёртае (4,74%), пры гэтым у верасні цэны павялічыліся на 0,94%; за студзень 2021 года - чацвёртае (1,14%), за студзень-люты - першае (3,1%), студзеня-сакавіка - трэцяе (3,81%), студзеня-красавіка - чацвёртае (4,58%), студзеня-траўня - трэцяе (5,16%), паўгоддзя - чацвёртае (5,84%), са студзеня-ліпеня - чацвёртае (5,91%), са студзеня-жніўня - чацвёртае (6,10%).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках