10 траўня 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінімум у пяць разоў»: беларускія ўлады злавілі на махінацыях з COVID-19

15
«Мінімум у пяць разоў»: беларускія ўлады злавілі на махінацыях з COVID-19
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TUT.BY

Медыкі на ўмовах ананімнасці расказваюць, што лякарні перапоўненыя.

Выданне «Незалежная газета» апублікавала аглядны артыкул аб сітуацыі з COVID-19 у Беларусі:

- Паводле неафіцыйных крыніц, сітуацыя з COVID-19 выглядае значна горш. На мінулым тыдні ў СМІ трапілі звесткі пра хворых у Менску. З іх вынікае, што колькасць хворых за дзень толькі ў сталіцы перавышае тыя лічбы, якія Міністэрства аховы здароўя агучвае як сітуацыю ў краіне агулам. Напрыклад, згодна з неафіцыйнымі звесткамі, 7 і 8 кастрычніка ў Менску было больш за 3 тысячы новых хворых, тады як Міністэрства аховы здароўя ў гэтыя дні давала справаздачу пра менш як 2 тысячы выпадкаў па ўсёй краіне. Медыкі на ўмовах ананімнасці распавядаюць, што бальніцы перапоўненыя, а лекары перагружаныя, што толькі ў адным менскім стацыянары, адведзеным пад лячэнне хворых каранавіруснай інфекцыяй, памірае па 10-15 чалавек за дзень, тады як з афіцыйных звестак агулам у краіне памірае менш. Са звестак Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі «памерлі 4402 пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Паводле неафіцыйных звестак, лічба як мінімум у пяць разоў большая.

Лекары на ўмовах ананімнасці расказваюць, што хворых так шмат, што ўжо даводзіцца прымаць пастанову, каго ратаваць, што праз перапрафілявання анкалагічных аддзяленняў пад лячэнне каранавірусных хворых спыненыя планавыя аперацыі хворых на рак, і што сістэма аховы здароўя вось-вось перастане даваць рады. Магчыма, з гэтым звязана гатоўнасць прызнаць наяўнасць праблемы.

Маніпуляцыі са звесткамі аб захворванні COVID-19 звязаныя з тым, што Аляксандр Лукашэнка першапачаткова наогул адмаўляў наяўнасць каранавіруса і ягоную небяспеку. На першым часе Міністэрства аховы здароўя штодня давала справаздачу аб сітуацыі, чыноўнікі давалі прэс-канферэнцыі і праводзілі брыфінгі, адказвалі на пытанні журналістаў, аднак адмаўленне праблемы на самым высокім узроўні вымусіла заняць такую ж пазіцыю і чыноўнікаў. Заявы Лукашэнкі пра тое, што ён не бачыць вірусаў, а значыць, іх няма, што лячыць COVID-19 трэба гарэлкай, паходамі ў лазню і працай на трактары, сталі мэмамі.

Беларусь не абвяшчала локдаўн, школы і ўніверсітэты не пераходзілі на дыстанцыйнае навучанне, у краіне не адмяняліся масавыя мерапрыемствы. Больш за тое, улады дэманстратыўна збіралі поўныя залы на 2 тысячы і больш месцаў для сваіх мерапрыемстваў, дзе не было ніводнага чалавека ў медыцынскай масцы. З'явіцца ў масцы ў асяроддзі беларускіх чыноўнікаў уважалася за праяву слабасці і нелаяльнасці. Вядомы выпадак, калі кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергіенка, хворы, прыйшоў на нараду і спрабаваў дастаць з кішэні маску і надзець яе, але пад асуджальныя погляды так і не адважыўся гэта зрабіць.

Палітычны крызіс, рэпрэсіі і катаванні знізілі ўвагу да праблемы захворвання каранавірусам як з боку ўлады, так і насельніцтва. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, прышчапіліся ў Беларусі толькі 20% насельніцтва. Прычыну такога нізкага ўзроўню вакцынацыі экспэрты бачаць не толькі ў агульным адмаўленні праблемы COVID-19 на ўзроўні дзяржавы, але і ў недаверы да вакцын ў цэлым і да тых вакцын, якія даступныя беларусам (расейская Гам-Кавіда-Вак, кітайская Vero Cell і Гам- Кавіда-Вак беларускай вытворчасці). Паводле неафіцыйных апытанняў у Telegram-каналах, блізу 30% невакцынаваных чакаюць магчымасці прышчапіцца прызнанымі ў Еўропе вакцынамі. Асаблівы недавер беларусы адчуваюць да вакцыны, вырабленай у Беларусі, што звязана з агульным недаверам да ўлады.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках