26 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Дзярждумы РФ адзначыўся абсурднай заявай пра Украіну: відэа

35
Віцэ-спікер Дзярждумы РФ адзначыўся абсурднай заявай пра Украіну: відэа
Пётр Талстой

Новая істэрыка расейскіх чыноўнікаў.

Віцэ-спікер расейскай Дзярждумы Пётр Талстой зрабіў чарговую скандальную заяву пра Украіну, якой відавочна выклікаў пытанні што да сваёй адэкватнасці, піша unian.net.

У эфіры прапагандысцкага ток-шоў на тэлеканале НТВ Талстой крычаў, што Украіна - «гэта частка Расеі».

«Няма ніякай Украіны ўжо даўно! Данецк і Луганск - расейскія. І будзе ўся Украіна часткай Расеі, не будзе ніякай Украіны», - гнеўна ўсклікаў расейскі чыноўнік пад радасныя адабрэнні прапагандыстаў.

У студыі ў гэты час прысутнічалі збеглыя ўкраінскія палітыкі, у тым ліку экс- «рэгіянал» Уладзімір Алейнік. Ён і іншыя былыя дэпутаты з'яўляюцца частымі гасцямі расейскіх прапагандысцкіх ток-шоў, дзе актыўна паліваюць брудам Украіну.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках