7 траўня 2024, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад перамены месцаў складнікаў сума не змяняецца

3
Ад перамены месцаў складнікаў сума не змяняецца

Абураных рабочых Мазырскага НПЗ паўмерамі не суцішыць.

12 кастрычніка быў апошнім працоўным днём у галоўнага ідэолага і намесніка генеральнага дырэктара па персаналу і сацыяльнаму развіццю Мазырскага НПЗ Цецярука Г.В. Не падоўжылі кантракт. Не гледзячы на тое, што сам ён былы чэкіст, на яго павесілі ўсіх сабак за страйк рабочых і нават за «прорву» паміж працоўнымі і кіраўніцтвам, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР).

На справе ж, кіраўніцтва, калі б хацела, спусцілася б само да працоўных, каб пераадолець гэтую самую «прорву».

Услед за Цецяруком спрабуюць пазбавіцца і ад старшыні прафкама БХП Чуманевіч А.І. У якасці кіраўніцы прафкама Чуманевіч павінна была асабіста вярнуць назад усіх, хто выйшаў з прафсаюза. Але не справілася з задачай.

Што цікава, на месца Цецярука ўжо знайшлі новага чалавека - былога галоўнага лекара санаторыя «Сосны», практыкуючага гінеколага Мазырскай радзільні. Чалавек ён у горадзе паважаны, а таму і сацыяльную работу напэўна зможа праводзіць на годным узроўні.

Агулам жа стандартныя перастаноўкі кадраў месцамі проста дзеля таго, каб хоць неяк супакоіць абураных рабочых. Але такія рэчы праводзяцца іншым чынам. Для пачатку варта хоць бы проста разабрацца, чаго бракуе рабочым. Напрыклад, паправіць абсталяванне, пераканацца, ці дастатковы заробак яны атрымліваюць. А такія перастаноўкі ні да чаго ў выніку ніколі не прыводзяць.

Стачцы быць!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках