27 красавiка 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі зладзілі італійскі страйк?

2
Памежнікі зладзілі італійскі страйк?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На мяжы Беларусі і Еўразвязу выраслі чэргі з фур.

Колькасць фур, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Еўразвяз, павялічылася ў панядзелак - на межах сабралася звыш 2170 грузавікоў, вынікае са звестак Дзяржпамежкамітэта, паведамляе euroradio.fm.

На беларуска-літоўскім кірунку ў пункце пропуску «Відзы» праходжання мытні чакае больш за 150 фур, у «Катлоўцы» - звыш 170, «Каменным Логу» - больш за 340, «Беняконі» - 210, у «Прывалцы» - звыш 250 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Грыгараўшчына» выезду чакае звыш 200 цяжкавікоў, ва «Урбанах» - больш за 260 фур.

На мяжы з Польшчай у «Брузгах» стаяць больш за 180 фур, «Бераставіцы» - 210, «Казловічах» - больш за 200 грузавікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках