27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У Расеі адбыўся магутны выкід метану, які быў бачны з космасу

8
Bloomberg: У Расеі адбыўся магутны выкід метану, які быў бачны з космасу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: RICHARD WEBB/CREATIVE COMMONS LICENCE

Узровень выкідаў з газаправода склаў 164 тоны метану на гадзіну.

Рамонтныя работы на газаправодзе «Газпрама» ў Ніжагародскай вобласці 5 кастрычніка прывялі да магутнага выкіду парніковых газаў, прыводзіць артыкул Bloomberg «Новая газета».

Высокую канцэнтрацыю метану выявіла кампанія Kayrros SAS побач з кампрэсарнай станцыяй у Ніжагародскай вобласці.

«Газпром» паведаміў, што 5 кастрычніка ў гэтым раёне праводзіліся працы для ліквідацыі дэфектаў, выяўленых на трубаправодзе, падчас якіх была скінутая частку газу.

Паводле звестак Kayrros SAS, узровень выкідаў з газаправода склаў 164 тоны метану на гадзіну.

A big #methane plume was spotted from space the same day @GazpromEN made repairs and had a release on a natural gas pipeline. My latest for @climate using satellite data analyzed by @Kayrros #ghg #ClimateCrisis https://t.co/bR1yEIVZ3w

- Aaron Clark (@ aaronaclark1) October 25, 2021

Гэты газ больш чым у 80 разоў мацней уплывае на глабальнае пацяпленне ў кароткатэрміновай перспектыве, чым вуглякіслы газ.

На падлікі Bloomberg, калі б выкід метану на газаправодзе прадаўжаўся гадзіну, то ён прывёў бы да такога ж уздзеяння на клімат, як 8 000 аўтамабіляў у Вялікай Брытаніі за цэлы год.

У «Газпроме» заявілі, што выкід газу быў здзейснены ў адпаведнасці з устаноўленымі стандартамі, а большую яго частку запампавалі ў дзейную частку газаправода. «Невялікая частка газу, якую было тэхнічна немагчыма захоўваць, была скінутая», - адзначылі ў кампаніі.

Выкід 5 кастрычніка стаў пятым па значнасці сярод выяўленых сёлета ў расейскім нафтагазавым сектары.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках