27 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме праз каранавірус памёр кіраўнік кафедральнага сабора

У Слоніме праз каранавірус памёр кіраўнік кафедральнага сабора

Святар памёр на 84-м годзе жыцця.

З прычыны каранавіруснай інфекцыі на 84-м годзе жыцця памёр кіраўнік Спасаўскага кафедральнага сабора горада Слоніма мітрафорны протаіерэй Віктар Бакавец, паведамілі ў БПЦ.

"Да апошніх гадоў служэння айца Віктара па духоўную дапамогу ў Спасаўскі сабор сцякалася мноства прыхаджан. Сваёй шчырай малітвай многіх вярнуў ён да жыцця, наставіў на шлях выратавання", - гаворыцца ў паведамленні.

Спаса-Праабражэнскі сабор падчас вайны моцна пацярпеў, а ў 1963 годзе быў падарваны і застаўся толькі падмурак. З блаславення і пры дапамозе кіроўнага архірэя, прыхаджан храма і неабыякавых людзей айцец Віктар шмат папрацаваў над яго аднаўленнем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках