29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Літвы зацвердзіў план падрыхтоўкі да патэнцыйнай аварыі на БелАЭС

3
Урад Літвы зацвердзіў план падрыхтоўкі да патэнцыйнай аварыі на БелАЭС

БелАЭС размешчаная толькі за 50 км ад Вільні.

Урад Літвы на пасяджэнні 27 кастрычніка зацвердзіў план падрыхтоўкі да патэнцыйнай ядзернай аварыі на Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба літоўскага Міністэрства ўнутраных спраў, якое сярод іншага адказвае за абарону ад надзвычайных сітуацый.

У МУС адзначылі, што на рэалізацыю гэтага плана ў 2022 годзе з бюджэту будзе выдадзена 17,75 млн еўраў. Агулам на яго выкананне на працягу найбліжэйшых пяці гадоў спатрэбіцца 91,5 млн еўра.

«Пагроза астравецкай АЭС сталая, таму неабходна забяспечыць гатовасць дзяржавы, муніцыпалітэта і грамадства да магчымай ядзернай або радыелагічнай аварыі. Гэтыя сродкі - укладанне ў дзяржаўную бяспеку», - заявіў на пасяджэнні ўрада намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Віталь Дзмітрыеў.

Сярод іншага, план прадугледжвае набыццё мабільнай сістэмы вымярэння радыеактыўнасці, пастаўку рэспіратараў ды іншых сродкаў індывідуальнай аховы, абсталяванне дзяржаўных устаноў аварыйнымі аперацыйнымі цэнтрамі ў 100-кіламетровай зоне ад станцыі.

«У выпадку аварыі на АЭС насельніцтва будуць інфармавааць кароткімі паведамленнямі праз мабільныя тэлефоны, сірэнамі, дакладная інфармацыя і парады, што рабіць падчас аварыі, будуць перадавацца праз радыё і тэлевізію. У дзяржаўных і муніцыпальных установах будуць планы абароны і, пры патрэбе, экстранай эвакуацыі насельніцтва», - заявілі ў міністэрстве.

Адзначаецца, што асаблівую ўвагу трэба звярнуць на падрыхтоўку да патэнцыйнай аварыі ў Віленскім і Свянцянскім раёнах, тэрыторыі якіх знаходзяцца ў 30-кіламетровай зоне ад БелАЭС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках