9 снежня 2021, Чацвер, 15:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Балкунец: Мы можам прымусіць хунту правесці новыя выбары

17
Дзмітрый Балкунец: Мы можам прымусіць хунту правесці новыя выбары

Толькі актыўнымі дзеяннямі можна дабіцца выніку.

Вядомы беларускі палітолаг і блогер Дзмітрый Балкунец на сваім YouTube-канале звярнуўся да беларусаў напярэдадні страйку, якая пачнецца 1 лістапада. Публікуем тэкст ягонага звароту.

"Дарагія сябры!

За апошні год на Беларусь выпаў час іспытаў. Мінулы 2020-ы змяніў краіну. Мы пачалі пісаць новую старонку нашай гісторыі.

Цяпер у Беларусі дзве бяды: COVID-19 і дыктатар Лукашэнка. Ад гэтых двух навалаў штодня гінуць сотні нашых суайчыннікаў. Людзі паміраюць у шпіталях і турмах, ад браку кіслароду, лекаў і катаванняў. Паміраюць блізкія людзі, якія перажываюць за лёс сваіх родных.

Кожнае выпрабаванне ў нашым жыцці ўзнагароджвае мудрасцю і сілай волі! Мы не павінны апускаць рукі, упадаць у дэпрэсію і чакаць дапамогі звонку. Ноч зменіць дзень, а пасля навальніцы абавязкова выгляне сонца.

Краіна знаходзіцца ў цяжкім палітычным крызісе. Яго наступствы адчуе кожны з нас. Нядаўна Беларускае аб'яднанне працоўных выставіла дзесяць патрабаванняў да ўлады, сярод найважнейшых з якіх спыненне рэпрэсій, вызваленне палітычных зняволеных, правядзенне перамоў аб умовах новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, абарона насельніцтва ад COVID.

Урад Беларусі ігнаруе голас грамадства і бяздзейнічае. У гэтай сітуацыі, уважаю за патрэбнае заклікаць кожнага з вас праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і застацца дома. Няхай гэта будзе такой формай страйку.

Зараз у Беларусі новая хваля захворвання на каранавірусную інфекцыю. Медыкі працуюць у дзве-тры змены і робяць усё магчымае, ратуючы жыцці. Безадказная палітыка грамадзяніна Лукашэнкі і ягонай хунты летась прывяла да вялікіх ахвяр. Цяпер сітуацыя не стала лепшай. У самы разгар пандэміі праводзяцца масавыя мерапрыемствы, млявая кампанія вакцынацыі насельніцтва.

Паколькі ўлада не робіць дзейсных мер для абароны насельніцтва ад каранавіруса, разумна дзейнічаць самім і ўвесці народны лакдаўн. Так мы зможам выратаваць жыцці і зберагчы сябе ад распаўсюджвання каранавіруса.

Толькі актыўнымі дзеяннямі можна дабіцца выніку! Мы знаходзімся ў такой сітуацыі, калі грамадства мае магчымасць прадэманстраваць сваю моц і адзінства! Калі працоўныя, службоўцы, працаўнікі транспарту, крам і банкаў не выйдуць на працу, студэнты і школьнікі не пойдуць на вучобу гэта будзе праявай грамадзянскай пазіцыі ў падтрымку патрабаванняў працоўных!

Толькі так мы зможам прымусіць хунту адпусціць з турмаў усіх закладнікаў і правесці новыя выбары!

У іншым выпадку Беларусь чакае масавая эміграцыя, міжнародная ізаляцыя і збядненне насельніцтва. Дзеянні Лукашэнкі і ягонай хунты распальваюць вогнішча грамадзянскай вайны, ствараюць пагрозы бяспецы для краін-суседзяў, вядуць да новых санкцый супраць Беларусі.

Час гэта спыніць!

Цяпер шмат залежыць ад кожнага з нас.

Я свой выбар зрабіў даўно і ніколі пра гэта не шкадаваў. Толькі наперад!

Не бойцеся зрабіць крок наперад і вы.

Мяне пытаюцца, а што я магу зрабіць адзін супраць рэжыму? У цяперашніх умовах застаньцеся дома і папрасіце зрабіць тое ж самае мінімум дзесяць сваіх знаёмых і сяброў. Не перакладвайце адказнасць на кагосьці. Не бойцеся зрабіць крок.

Наперадзе нам чакае выкананне складаных задач па рэфармаванні розных звыш жыцця краіны, пераадоленню расколу ў грамадстве і аднаўленні рэпутацыі Беларусі на міжнароднай арэне.

Цяпер нашая задача - усім разам перагарнуць ганебную старонку нашай гісторыі і пазбавіцца ад дыктатара», - заявіў Дзмітрый Балкунец.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».