27 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашае «не» пачуў кожны

1
Нашае «не» пачуў кожны
Фота: ТАСС

Спынім Лукашэнку дзеля нашых з вамі жыццяў.

Дзесяць патрабаванняў працоўных не былі выкананыя, а значыць, час дзейнічаць. Мы не ягоныя суўдзельнікі і тым больш - не ягоныя слугі. Мы - вольны народ Беларусі, з меркаваннем якога абавязаны лічыцца кожны чалавек, які прыйшоў да ўлады.

Дата забастоўкі абвешчаная — значыць, трэба рыхтавацца. Запасаемся ўсім неабходным, ствараем фінансавую падушку бяспекі і спыняем узурпаванне ўлады ў Беларусі. Нашы крэдыты і дрэннае фінансавае становішча - усё праз яго. Ён і толькі ён вінаваты за ўсё негатыўныя наступствы ў Беларусі.

Варыянты два: альбо мы да канца баронім свае правы, альбо невядома колькі чакаць яшчэ наступнага шанцу.

Дыктатар максімальна дайшоў да ручкі. Ягоныя дзеянні маглі б быць смешнымі, калі б не неслі за сабой сур'ёзныя наступствы для нашай з вамі краіны.

Магілы капаюць трактарамі нават у невялікіх гарадах у вялікай колькасці. Спынім Лукашэнку дзеля нашых з вамі жыццяў. Гэта важнае пытанне, якое датычыцца кожнага беларуса. Страйк - найлепшы і правераны сродак для змены ўлады.

Страйку быць!

Telegram-канал «Баста!»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках